Зборная Беларусі выйшла у другі этап чэмпіянату Еўропы па баскетболе

16 июня 2015

Францыя, Чарнагорыя і Чэхія - сапернікі нашай зборнай на другім этапе чэмпіянату Еўропы па баскетболе. Адкрыюць гэтую стадыю турніру беларускі 17 чэрвеня матчам супраць чэшскіх баскетбалістак. Пачатак а 18-й гадзіне. Нагадаем, што на першай стадыі Еўрабаскета каманда Анатоля Буяльскага дамаглася перамог ва ўсіх чатырох матчах.