Зборная Беларусі выйшла ў паўфінал чэмпіянату Еўропы па індор-хакеі

25 января 2020
У паўфінале чэмпіянату Еўропы! Жаночая зборная Беларусі па індор-хакеі ўвайшла ў чацвёрку лепшых каманд кантынента на хатнім форуме. Сёння ў заключным матчы групы нашы дзяўчаты абышлі каманду Швейцарыі з лікам 7:0. Такі разгромны вынік беларускі пачалі афармляць з самых першых хвілін і да першага перапынку ўжо закінулі тры мячы. Сёння ў мінскім Палацы спорту адбудзецца паядынак за выхад у фінал, у якім наша каманда сустрэнецца з лепшай з групы А - зборнай Германіі. Пачатак у 19:15. Прамы эфір на "Беларусь 5".