Зборная Беларусі ў абноўленым рэйтынгу FIFA паднялася на 78 радок

7 июня 2018

Плюс адна пазіцыя. Зборная Беларусі ў абноўленым рэйтынгу FIFA паднялася на 78 радок. Лідзіруюць дзеючыя чэмпіёны свету - немцы, другое месца ў Бразіліі, трэція бельгійцы.

Расія, якой праз тыдзень адкрываць хатні чэмпіянат свету, толькі на 70-ай пазіцыі.