Зборная Беларусі ў дзясятцы наймацнейшых на чэмпіянаце свету па веласпорце на трэку ў Апельдорне

5 марта 2018

Зборная Беларусі ў дзясятцы наймацнейшых на чэмпіянаце свету па веласпорце на трэку, які завяршыўся ў Апельдорне. Нашы спартсмены ў медальным заліку размясціліся на 8-й пазіцыі. Шмат у чым такому выніку паспрыяла золата Яўгена Каралька ў яго кароннай дысцыпліне - скрэтч. Як прызнаўся ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму каналу Яўген, яго мэта - медаль Алімпіяды ў Токіа.