Зборная Беларусі паспяхова пераадолела групавы этап юніёрскага чэмпіянату Еўропы па баскетболе

2 августа 2018

У Скоп'і працягваецца юніёрскі чэмпіянат Еўропы па баскетболе ў дывізіёне В. Зборная Беларусі паспяхова пераадолела групавы этап. У пяці матчах 18-гадовыя беларусы пацярпелі адно паражэнне і з другога месца выйшлі ў плэй-оф. Учора наша каманда разграміла Румынію 97:69. Заўтра чвэрцьфіналы. Беларусы сустрэнуцца з Эстоніяй. У дывізіён А выйдуць прызёры турніру.