Зборная Беларусі (U-21) перайграла аднагодкаў з Арменіі ў таварыскім матчы

26 марта 2021

Моладзевая зборная Беларусі па футболе абгуляла аднагодкаў з Арменіі ў гасцявым таварыскім паядынку. Перамогу беларусам прынёс дубль Уладзіслава Ложкіна, які па разе вылучыўся ў кожным з таймаў. Ужо ў панядзелак наша каманда згуляе яшчэ адзін спарынг, гэтым разам дома супраць зборнай Грузіі.