Зборная Беларусі U-18 атрымлівае другое паражэнне ў Даніі

9 ноября 2019
Юніёрская зборная Беларусі па хакеі атрымлівае другое паражэнне на міжнародным турніры ў Даніі. Прапусціўшы дзве шайбы за 27 секунд у другім перыядзе, беларусы саступілі 1:2 аднагодкам са Славакіі. Заўтра ў заключным паядынку наша зборная згуляе з датчанамі.