Зборная Беларусі (U-17) сёння пазмагаецца з баскетбалісткамі з Францыі

24 июля 2018

Заключны матч групавога этапа правядзе сёння зборная Беларусі па баскетболе на чэмпіянаце свету для гульцоў да 17-ці гадоў. Нашы юніёркі змагаюцца на пляцоўцы сталічнага Палаца спорту. Гэтым разам у саперніцах - баскетбалісткі з Францыі. Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа сустрэчу ў прамым эфіры, пачатак у 20:25. Адзначым, у плэй-оф выйдуць усе чатыры каманды, але ад выніковага месца будзе залежаць узровень саперніка.