Зборная Беларусі згуляе з Казахстанам у Лізе нацый

7 сентября 2020
Наша футбольная зборная сёння паспрабуе рэабілітавацца за паражэнне ад Албаніі ў бягучым розыгрышы Лігі нацый.  У гасцях - каманда Міхаіла Мархеля згуляе супраць Казахстана.  Паводле слоў настаўніка,  кардынальных змен у нашым саставе не будзе.  Прамая трансляцыя з Алматы пачнецца на "Беларусь 5"  у 17 гадзін.