Зборная Беларусі стартавала ў кваліфікацыі на чэмпіянаце Еўропы - 2020

24 марта 2019

У мінулы чацвер зборная Беларусі стартавала ў кваліфікацыі на чэмпіянаце Еўропы, мякка гаворачы, непераканаўча. У першым паядынку дружына Ігара Крывушэнкі гуляла на выездзе супраць Нідэрландаў. 

І ўжо на першай хвіліне Мемфіс Дэпай лік адкрыў, праз 20 хвілін Вейналдум перавагу гаспадароў падвоіў, затым беларусы з пенальці прапусцілі і трэці гол, а дакладны ўдар Ван Дэйка і зусім праходзіў пры нейкім пасіўным замяшанні нашых абаронцаў. 4:0 - галандцы разграмілі беларусаў. Пасля такіх матчаў здзіўляцца не даводзіцца, чаму трыбуны паўпарожнія на хатніх гульнях нацкаманды. 

Так, "аранжавыя" значна вышэйшыя ў класе, але характар ніхто не адмяняў, хоць бы ўбачыць гол прэстыжу, але мы яго так і не дачакаліся. Паглядзім, што пакажуць нашы футбалісты сёння ў гульні супраць Паўночнай Ірландыі. Верым у хлопцаў, прамая трансляцыя сустрэчы на тэлеканале "Беларусь 5" у 22:45.