Мабыць, найважнейшы матч у гісторыі зборнай Беларусі. Сёння нашы футбалісты на стадыёне імя Барыса Пайчадзэ ў Тбілісі правядуць паўфінальны паядынак Лігі нацый УЕФА з Грузіяй. Пераможца супрацьстаяння ў лістападзе пазмагаецца за выхад у фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы з Косава або Паўночнай Македоніяй. На месца сустрэчы каманда Міхаіла Мархеля прыбыла напярэдадні, а ўвечар правяла трэніроўку.
З-за складанай сітуацыі з COVID паядынак Грузія - Беларусь пройдзе без гледачоў. Пачатак матчу ў 19 гадзін па Мінску. Прамая трансляцыя з Тбілісі - на тэлеканале "Беларусь 5".













