Зборная Беларусі разграміла Румынію 32:22

16 июня 2017

Чарговы топ-турнір для гандбалістаў. Зборная Беларусі разграміла ў гасцях Румынію 32:22 у пятым матчы кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы - 2018. Самы дзейсны ў беларусаў - Барыс Пухоўскі, 7 мячоў. Наша каманда за тур да фінішу адбору кваліфікавалася на Еўра ў Харватыю. Гэта будзе шосты топ-турнір запар для гандбалістаў Юрыя Шаўцова. У нядзелю беларусы згуляюць у Мінску супраць Сербіі.