Зборная Беларусі па міні-футболе разграміла каманду Ізраіля ў адборы на Еўра-2022

6 апреля 2021

Зборная Беларусі па міні-футболе разграміла Ізраіль у важным матчы кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы-2022 (14:0) і працягвае барацьбу за выхад у фінальную стадыю турніру. У каманды Аляксандра Савінцава стала 6 балаў, столькі ж у венграў. У заключнай гульні кваліфікацыі 13 красавіка гэтыя каманды згуляюць паміж сабою. Пераможца працягне барацьбу за выхад на топ-турнір.