Зборная Беларусі праводзіць збор перад чэмпіянатам свету ў італьянскім Антхольцы

28 января 2021

Нацыянальная зборная Беларусі па біятлоне падыходзіць да піка формы акурат да чэмпіянату свету, які стартуе 10 лютага ў славенскай Паклюцы. Аб гэтым у інтэрв'ю нашай праграме распавёў капітан нашай каманды Антон Смольскі, які пагадзіўся, што мужчынскай зборнай праявіць сябе перашкаджае менавіта стральба, аднак яшчэ ёсць час напярэдадні чэмпіянату свету палепшыць і стралковы кампанент.

Першая гонка ў рамках чэмпіянату свету - гэта змяшаная эстафета 10 лютага. Завершыцца форум гонкамі з масавага старту 21 лютага. У Кубку нацый мужчынская беларуская каманда - 8-я. Жаночая ідзе на высокай 6-й пазіцыі.