Зборная Беларусі прайграла камандзе Швецыі на чэмпіянаце свету па хакеі з лікам 1:2

7 мая 2013

Зборная Беларусі, нарэшце, паказала, што нават з топавымі зборнымі яна можа гуляць на роўных. Каманда Андрэя Скабелкі напярэдадні прымусіла сур'ёзна пахвалявацца 10 тысяч шведскіх балельшчыкаў і магла адабраць ачкі ў іх каманды. На жаль, не хапіла шанцавання. А вось з жаданнем і самааддачай праблем не было. Пасля фінальнай сірэны мінімальны адрыў 1:2.


Зараз у календары беларускай зборнай паўза. Яна прадоўжыцца тры дні. Ёсць час на аднаўленне сіл і падрыхтоўку да матча супраць Канады. Ён адбудзецца 10 мая.