Зборная Беларусі перамагла Венгрыю і выйшла ў чвэрцьфінал

25 июня 2019
Да галоўных навін з татамі "Чыжоўка-Арэны", бо завяршыліся сутычкі за выхад у чвэрцьфінал

Расказвае  Андрэй Казлоў.

Наогул, мне пашанцавала адкрываць  тут,  на "Чыжоўка-Арэне",  праграму па дзюдо ў рамках ІІ Еўрапейскіх гульняў. Ну а сёння працую ў заключны дзень спаборніцтваў па гэтым відзе спорту. Схема правядзення турніру цікавая, паколькі сэрца балельшчыкаў не разрываецца  на вагавыя  катэгорыі - кожны падтрымлівае менавіта сваю каманду. Схема розыгрышу  тут, як і ў асабістых спаборніцтвах,  алімпійская. Да гэтай хвіліны завяршылася 1/8-я фіналу.
Перамаглі ў нашай камандзе Уладзіслаў Цярпіцкі, Ульяна Міненкова, Вадзім Шока і чэмпіёнка II Еўрапейскіх гульняў у асабістых спаборніцтвах   Марына Слуцкая.