Зборная Беларусі перамагла датчан на чэмпіянаце свету па хакеі

6 мая 2015

Зборная Беларусі перамагла датчан 5:1. Нашы спартсмены на чэмпіянаце свету па хакеі набралі 7 ачкоў і зараз маюць добрыя шанцы на выхад у плэй-оф. Нягледзячы на правальны першы перыяд, у другім і трэцім беларусы выглядалі маналітна. Зрэшты, пакуль, галоўная праблема - гэта рэалізацыя большасці. Галоўны трэнер зборнай адзначыў ролю маладых гульцоў, якім атрымалася закінуць у матчы са скандынавамі.

Сёння ў нашай каманды выхадны, а супраць амерыканцаў гуляем у чацвер. 9 мая ў апанентах - Расія, 11-га - Фінляндыя. Белтэлерадыёкампанія пакажа ўсе матчы ў прамым эфіры! Хварэем за нашых!