Зборная Беларусі па валейболе заўтра стартуе ў Еўралізе

13 июня 2013

Першы матч группы С беларусы правядуць супраць Турцыі. Па словах галоўнага трэнера Віктара Сідзельнікава, каманда поўнасцю гатовая да трох турніраў, у якіх выступяць валейбалісты зборнай. Акрамя Еўралігі, гэта ўніверсіяда ў Казані, а таксама вераснёўскі чэмпіянат Еўропы.


На Еўра беларусы згуляюць супраць Даніі, Італіі і Бельгіі. На гэтым турніры, як чакаецца, выступіць капітан польскай Рэсовіі Алег Ахрэм.