Турнір прайшоў у чэшскім Падубіцэ. У асабістых спаборніцтвах беларусы заваявалі 5 медалёў. Двойчы чэмпіёнкай Еўропы стала Наталля Берднікава, якой не было роўных у фігурным катанні і шматбор'і. Яшчэ адна ўзнагарода вышэйшай пробы ў мужчынскім фігурным катанні на рахунку Аляксея Жарнасека. Аляксандр Ісаеў стаў двойчы трэцім - у шматбор'і і скачках з трампліна.














