Зборная Беларусі па верталётным спорце выйграла срэбра хатняга чэмпіянату свету

27 июля 2018

У дадатак бронзу ў асабістым заліку выйграў экіпаж у складзе Аляксея Мачанскага і Антона Данчанкі. Гэта лепшае выступленне беларусаў у гісторыі. Узялі медалі нашы спартсмены і ў асобных дысцыплінах. Экіпаж Уладзіміра Бугаева і Андрэя Роганава выйграў золата ў развозцы грузаў. На выхадных пілоты пазмагаюцца за ўзнагароды ў Кубку свету.