Зборная Беларусі па цяжкай атлетыцы будзе дыскваліфікаваная на год пасля Алімпіяды ў Рыа

17 августа 2016

Такую заяву зрабіў кіраўнік Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі Тамаш Аян. Пад аналагічныя санкцыі трапяць каманды Расіі і Казахстана. Спіс можа павялічыцца. Афіцыйна рашэнне будзе абвешчана напрыканцы верасня - пачатку кастрычніка. Расійскія цяжкаатлеты ўжо прапусцілі гульні ў Рыа. Пад пытаннем стаяу ўдзел у Алімпіядзе і нашых атлетаў, аднак МАК не паспеў завяршыць пераправерку спроб Лондана і Пекіна і было прынята рашэнне дапусціць беларусаў да спаборніцтваў.

У чэрвені федэрацыя прыняла правілы, згодна з якімі краіна адхіляецца на адзін год у выпадку трох або больш станоўчых тэстаў пасля пераправеркі допінг-спроб з папярэдніх алімпіяд.