Зборная Беларусі па тэнісе выйграла ў матчы I Еўра-Афрыканскай групы ў Партугаліі

14 сентября 2019

Асаблівы падарунак роднай сталіцы зрабілі сёння і нашы спартсмены. Мужчынская зборная Беларусі атрымала перамогу ў неверагодным па напале і дынамічнасці паядынку першай групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.

На корце сталічнага Палаца тэніса нашы спартсмены сустракаліся з камандай Партугаліі. Пасля першага дня лік у супрацьстаянні быў роўны - 1:1. Парная сустрэча склалася не на карысць гаспадароў - Андрэй Васілеўскі і Ілья Івашка саступілі дуэту Жаау Соўза і Педра Соўза 3:6, 6:7, і партугальцы павялі ва ўсім матчы.

Але пасля Ягор Герасімаў у сустрэчы першых ракетак быў мацнейшы за Жаау Соўзу - 7:6, 6:4. А ў вырашальным матчы Ілья Івашка даціснуў Педра Соўзу - 6:4, 7:6. Беларусь атрымала агульную перамогу над Партугаліяй з лікам 3:2.

Ужо ў сакавіку будучага года нашай камандзе трэба будзе згуляць кваліфікацыйны паядынак Сусветнай групы. Наш сапернік вызначыцца па выніках жараб'ёўкі пасля фіналу элітнага дывізіёна, які пройдзе ў канцы лістапада ў Мадрыдзе.