Зборная Беларусі па тэнісе прыбыла ў Нідэрланды на матч Кубка Федэрацыі

3 февраля 2020
Без Вікторыі Азаранкі. Зборная Беларусі па тэнісе прыляцела ў Гаагу, дзе 7 і 8 лютага пройдуць матчы кваліфікацыі Кубка Федэрацыі за выхад у фінал сусветнай групы, паведамляе афіцыйны "Твітэр" Беларускай тэніснай федэрацыі. Квартэт беларусак  у складзе Арыны Сабаленкі, Аляксандры Сасновіч, Вольгі Гаварцовай і Лідзіі Марозавай прыбыў на матч супраць Нідэрландаў. Матчы пакажа тэлеканал "Беларусь 5".