Зборная Беларусі па тэнісе пацярпела паражэнне ў стыкавым матчы з галандкамі

10 февраля 2014
І ў наступным сезоне зноў пачне выступленне ў першай еўраафрыканскай групе Кубка федэрацый. Аляксандра Сасновіч у двух сэтах 3-6, 4-6 прайграла з Рэйчэл Хагенкамп, а Вольга Гаварцова апынулася слабейшай за Кікі Бертэнс: 6-7, 2-6. Адзначым, абедзве галандскія тэнісісткі ў сусветным рэйтынгу саступаюць беларускам. Парны матч па пагадненні бакоў было вырашана не праводзіць.