Узяць медалі на Еўрапейскіх гульнях і пазмагацца за ліцэнзіі на Алімпіяду ў Токіа. Зборная Беларусі па стральбе з лука планамерна рыхтуецца да дамашняга буйнога старту. У чэрвені на Еўрапейскіх гульнях у Мінску будуць разыграныя тры пуцёўкі на галоўны старт чатырохгоддзя, які ў 2020 годзе прыме Японія. Ліцэнзіі туды атрымаюць пераможцы адзіночных спаборніцтваў у мужчын і жанчын, а таксама лепшая пара ў міксце.
Турнір лучнікаў пройдзе на пляцоўцы спарткомплекса "Алімпійскі" па вуліцы Сурганава.
Зборная Беларусі па стральбе з лука планамерна рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў
19 марта 2019