Зборная Беларусі па стральбе з лука выдатна выступіла на чэмпіянаце свету

18 октября 2013

Нават не самыя лепшыя ўмовы надвор'я не перашкодзілі зборнай Беларусі па стральбе з лука выдатна выступіць на чэмпіянаце свету. Нашы дзяўчаты заваявалі сярэбраны медаль у камандным турніры. Мацнейшай за беларусак аказалася толькі зборная Паўднёвай Карэі, якая займае першае месца ў сусветным рэйтынгу. Гэты поспех, прызнаецца лідар нашай зборнай Кацярына Цімафеева, зусім не выпадковы.


Сёння дзяўчат павіншаваў Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко. Галоўная мэта на найбліжэйшы час - Алімпіяда ў Рыа-дэ-Жанэйра. На летнія Гульні зборнай Беларусі па стральбе з лука яшчэ трэба будзе прайсці адбор.