Зборная Беларусі па сучасным пяцібор'і трыумфальна вярнулася ў Мінск

16 июня 2021

Напярэдадні позна ўвечар у нацыянальным аэрапорце сустракалі трыумфатараў чэмпіянату свету - зборную Беларусі па сучасным пяцібор'і. Нашы хлопцы выйгралі чатыры медалі, у тым ліку два залатыя. Асобна адзначым поспех Анастасіі Пракапенкі,  якая стала ўжо двухразовай чэмпіёнкай свету. Пры гэтым беларускі паднімаюцца на вышэйшую прыступку п'едэстала планетарнага форуму трэці год запар. 

Наперадзе ў каманды  падрыхтоўка да Алімпіяды. У нас тры ліцэнзіі: дзве жаночыя і адна мужчынская.