Зборная Беларусі па сучасным пяцібор'і напярэдадні вярнулася з Каіра

30 августа 2017

Зборная Беларусі па сучасным пяцібор'і напярэдадні вярнулася з Каіра, дзе прайшоў чэмпіянат свету, з адным медалём. Упершыню ў кар'еры асабістую ўзнагароду - бронзавую - заваявала Анастасія Пракапенка.

Пасля поспеху ў Каіры лідар нашай каманды вырашыла зрабіць смелы прагноз на Алімпійскія гульні ў Токіа.

Завяршалі планетарны форум Кірыл Касьянік і Ірына Прасянцова. У змяшанай эстафеце яны фінішавалі 9-мі.