Зборная Беларусі па сінхронным плаванні заняла 9-ае месца ў фінале чэмпіянату свету па водных відах спорту

20 июля 2019
Зборная Беларусі па сінхронным плаванні ў фінале камбінаванай праграмы на чэмпіянаце свету па водных відах спорту, што зараз праходзіць у паўднёвакарэйскім Кванджу, заняла 9-ае месца. Нашы русалкі паказалі вынік у 82,96 бала. Медалі ў гэтай дысцыпліне заваявалі расіянкі. На планетарным форуме ўжо заўтра пачнуць спаборнічаць плыўцы. Беларускую зборную прадставяць Ілья Шымановіч, Яўген Цуркін, Анастасія Шкурдай, Аксана Дзямідава, Аліна Змушко, Мікіта Цмыг і Арцём Мачэкін.