Зборная Беларусі па скачках на батуце заваявала тры медалі на этапе Кубка свету ў Італіі

20 июня 2016

Зборная Беларусі па скачках на батуце заваявала тры медалі на этапе Кубка свету ў італьянскай Брэшыі. Золата ў сінхронных скачках заваявала пара Таццяна Пятрэня/ Ганна Гарчанок. Серабро ў гэтым жа відзе праграмы ў дуэта Алег Рабцаў/Уладзіслаў Ганчароў. Бронза ў алімпійскай дысцыпліне ў індывідуальных спаборніцтвах у актыве Уладзіслава Ганчарова. Чарговы этап Кубка свету па скачках на батуце адбудзецца ў партугальскай Каімбры 8 ліпеня.