Трапіць у прызавую тройку і рэабілітавацца перад балельшчыкамі за не зусім удалае выступленне на чэмпіянаце свету. Такія задачы стаялі перад беларускай зборнай па пляжным футболе на суперфінал Еўралігі. У выніку каманда сёння вярнулася з Партугаліі з сярэбранымі медалямі. І гэта лепшы вынік у гісторыі нашай зборнай. Беларусам удалося атрымаць 3 перамогі на турніры: над іспанцамі, расіянамі - гэта дзеючыя чэмпіёны свету - і палякамі. Толькі ў фінале нашы хлопцы саступілі гаспадарам партугальцам.
Акрамя таго, наш Канстанцін Магалецкі прызнаны лепшым галкіперам Лігі Еўропы.













