Зборная Беларусі па пляжным футболе ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету

28 июля 2019

У другім раўндзе групавога этапу беларусы стварылі адразу дзве сенсацыі. Спачатку наша каманда ўзяла верх над двухразовымі пераможцамі планетарнага форуму партугальцамі, а затым абгуляла і дзеючых трыумфатараў Еўралігі італьянцаў. У драматычным паядынку за 2 хвіліны да фінальнай сірэны мы саступалі 1:3, але паспелі адыграць два мячы! Парытэт 3:3 і перамога ў серыі пенальці забяспечылі Беларусі запаветную пуцёўку ў парагвайскі Асунсьён!