Зборная Беларусі па пляжным футболе паспяхова стартавала на кваліфікацыі да чэмпіянату свету - 2019

20 июля 2019
У Маскве сёння наша каманда разграміла Турцыю - 6:3. Беларусы выступаюць у квартэце І. Таксама ў саперніках Літва (з ёй, дарэчы, сустрэча заўтра) і Швейцарыя. На чэмпіянат свету, які пройдзе ў канцы лістапада ў сталіцы Парагвая Асунсьёне, па выніках першага групавога этапа адбіраюцца па тры зборныя з кожнай групы, а таксама лепшая каманда з тых, што  занялі чацвёртыя месцы. Затым адбудзецца другі групавы этап.