Зборная Беларусі па пляжным футболе ўпершыню ў гісторыі прабілася ў вырашальны матч суперфіналу Еўралігі і забяспечыла сабе як мінімум серабро прэстыжнага турніру. Раней лепшым вынікам нашай каманды было толькі 5-е месца. На групавым этапе хлопцы Нікаласа Альварада атрымалі тры вікторыі ў трох матчах. Стартаваўшы з перамогі над іспанцамі, напярэдадні беларусы па пенальці перайгралі чэмпіёнаў свету - зборную Расіі, а сёння ўзялі верх над Польшчай з лікам 3:1 і такім чынам занялі першае месца ў сваёй групе.
У вырашальным матчы наша каманда згуляе супраць Партугаліі. Фінал пройдзе заўтра.













