Зборная Беларусі па пляжным футболе стартуе на чэмпіянаце свету

22 ноября 2019
Задача мінімум - выхад у чвэрцьфінал чэмпіянату свету. Зборная Беларусі па пляжным футболе найбліжэйшай ноччу стартуе на першым у сваёй гісторыі планетарным форуме. Сапернікам стане каманда Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. 

Найбліжэйшай ноччу ў 1 гадзіну і 15 хвілін на "Беларусь 5" пачнецца прамая трансляцыя паядынку Беларусь - ААЭ.