Зборная Беларусі па пляжным футболе стварыла сенсацыю ў адборы на чэмпіянат свету

26 июля 2019

Зборная Беларусі па пляжным футболе ўжо стварыла сенсацыю ў адборы на чэмпіянат свету, упершыню ў сваёй гісторыі трапіўшы ў фінальную частку спаборніцтваў, сёння завершыць другі этап групавой кваліфікацыі матчам з Польшчай. Адзначым, што беларусы гарантавалі ўдзел у планетарным форуме пасля сенсацыйных перамог над тытулаванымі італьянцамі і партугальцамі. Прамая трансляцыя сустрэчы Беларусь - Польшча на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца ў 16:05.