Зборная Беларусі па пляжным футболе сёння стартуе ў дывізіёне А Еўралігі

14 июня 2013

У саперніках у каманды Аляксандра Багайчука партугальцы. Прамая трансляцыя паядынка ў 16:30 на Беларусь 2. Заўтра беларусы пазмагаюцца са зборнай Расіі, а паслязаўтра з немцамі. Турнір праходзіць у Італіі ў курортным горадзе Тэрачына.