Зборная Беларусі па пляжным футболе сёння правядзе заключны матч у першым раўндзе адбору

22 июля 2019

Зборная Беларусі па пляжным футболе, якая датэрмінова гарантавала сабе выхад у другі групавы этап кваліфікацыі чэмпіянату свету, сёння правядзе заключны матч у першым раўндзе адбору. У саперніках нашай каманды швейцарцы. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 16:05. Пасля двух матчаў беларусы ўзначальваюць сваю групу. У другі раўнд кваліфікацыі выйдуць тры лепшыя каманды з кожнага квартэта.