Зборная Беларусі па пляжным футболе адолела каманду Швейцарыі ў матчы за 5-е месца Суперфіналу

10 сентября 2018

Зборная Беларусі па пляжным футболе паўтарыла сваё лепшае дасягненне ў розыгрышы Еўралігі, адолеўшы каманду Швейцарыі ў матчы за 5-е месца Суперфіналу 7:5. Адзначым, чатыры мячы ў вароты "крыжакоў" адправіў Ігар Брышцель.