Зборная Беларусі па пляжным футболе атрымала перамогу над Партугаліяй 3:2

24 июля 2019
Зборная Беларусі па пляжным футболе з перамогі над Партугаліяй 3:2 стартуе ў другім раўндзе кваліфікацыі да чэмпіянату свету. У складзе беларусаў вызначыліся Вадзім Бокач, Іван Канстанцінаў і Анатоль Рабко. У паралельным матчы квартэта зборная Італіі абгуляла 3:1 Польшчу. Заўтра менавіта з апенінцамі сустрэнецца наша каманда. Напроста на планетарны чэмпіянат патрапяць дзве лепшыя зборныя з групы.