Зборная Беларусі па пляжным футболе не выходзіць у 1/4 фіналу чэмпіянату свету

27 ноября 2019
За крок да плэй-оф. Зборная Беларусі па пляжным футболе не выходзіць у васьмёрку лепшых чэмпіянату свету. Гэтай ноччу ў парагвайскім Асунсьёне дружына Нікаласа Альварады ў вырашальнай гульне групавога этапа сустракалася з Расіяй і пасля першага тайма вяла 3:1. Але ў другім і трэцім адрэзках паядынку наша каманда перавагу аддала, а разам з ёй і месца ў 1/4 фіналу - паражэнне 3:5.