Зборная Беларусі па пляжным футболе на этапе Еўралігі ў Баку саступіла Партугаліі

22 июня 2018

Паражэнне ў першай афіцыйнай гульні сезона. Зборная Беларусі па пляжным футболе на этапе Еўралігі ў Баку саступіла другой пасля Бразіліі камандзе ў сусветным рэйтынгу - Партугаліі - 2:3. У нас забівалі Чайкоўскі і Савіч. Заўтра беларусы згуляюць з французамі.