Зборная Беларусі па міні-футболе з перамогі стартавала на кваліфікацыі чэмпіянату свету 2016

11 декабря 2015

У першым адборачным матчы наша каманда была мацнейшая за Харватыю - 7:4. Акрамя беларусаў і харватаў у другой групе змагаюцца зборныя Азербайджана і Швецыі. З сямі квартэтаў дзве лепшыя каманды атрымаюць права згуляць у стыкавых матчах. Так вызначацца сем прэтэндэнтаў ад Еўропы, якія пройдуць на сусветны форум. Сёння зборная Беларусі згуляе з Азербайджанам, а ў нядзелю - са Швецыяй.