Зборная Беларусі па міні-футболе пацярпела разгромнае паражэнне ад каманды Ірана ў хатнім таварыскім матчы, які прайшоў на пляцоўцы мінскага Палаца спорту "Уручча". Сустрэча завяршылася перамогай нашых сапернікаў з лікам 8:2. За гаспадароў забівалі Арцём Козел і Уладзіслаў Сялюк. Сёння ў беларусаў будзе шанц адыграцца. Яшчэ адзін матч з Іранам пачнецца ў 19:00. 3-4 верасня каманда Аляксандра Савінцава адправіцца ў Батумі, дзе правядзе два кантрольныя паядынкі са зборнай Грузіі.
Зборная Беларусі пацярпела паражэнне ад Ірана ў таварыскім матчы па міні-футболе
31 августа 2021













