Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы заваявала золата ў групавым мнагабор'е

23 июня 2019

Адна з галоўных пляцовак II Еўрапейскіх гульняў - "Мінск-Арэна". Тут балельшчыкі ўбачаць спаборніцтвы па 5 відах спорту: мастацкай і спартыўнай гімнастыцы, акрабатыцы, аэробіцы, скачках на батуце. Таму комплекс зменіць свой вонкавы выгляд за час форуму тройчы. Адкрывалі на арэне спаборніцкую праграму акрабаты і мастацкія гімнасткі. 

І беларускі глядач меў рацыю спадзявацца на медалі. Бо нашы грацыі рэгулярна са стартаў прывозяць узнагароды. А прадстаўнікі акрабатыкі на I Еўрапейскіх гульнях у Баку сталі тройчы бронзавымі прызёрамі. Зусім нядаўна завяршыўся розыгрыш медалёў, гімнастычны дыван і акрабатычны памост спусцелі. У студыі на "Мінск-Арэне" працуе здымачная група "Галоўнага эфіру". Падагульніць спаборніцкі дзень Крысціна Камыш.

За два дні на "Мінск-Арэне" акрабаты і мастацкія гімнасткі разыгралі 14 камплектаў узнагарод. Тут спаборнічалі наймацнейшыя. Не сакрэт, што сусветныя лідары ў гэтых відах спорту - прадстаўнікі менавіта краін Старога Свету. Канкурэнцыя на II Еўрапейскіх гульнях была жорсткая. Таму ўцешна, што нашы яе вытрымалі годна. 11 разоў Беларусь была на п'едэстале.

У самым прэстыжным відзе праграмы ў мастацкіх гімнастак - у індывідуальным мнагабор'і - Кацярына Галкіна ўзяла бронзу. І па выніках суботы кваліфікавалася ва ўсе асобныя практыкаванні. Сёння выступленні нашай грацыі даставілі асалоду гледачам, якія запоўнілі "Мінск-Арэну". За праграму з абручом Кацярына атрымала срэбны медаль.

Тры залатыя медалі - найбольшая колькасць у асабовіц - на рахунку расіянкі Дзіны Аверынай.

3 камплекты ўзнагарод разыгрыалі групавічкі. Нашы дзяўчыны закахалі ў сябе ўсю залу. Практыкаванне з 5 мячамі - адметнасць II Еўрапейскіх гульняў ад беларусак. Вельмі рэдка ў музычным суправаджэнні гімнасткі выкарыстоўваюць гарлавы спеў.

Разам, у гэтым відзе праграмы беларускі трэція. За выступленне з трыма абручамі і дзвюма парамі булаў нашы грацыі паднімаліся на першую прыступку п'едэстала. У мнагабор'е мы таксама першыя.

У нашай студыі прысутнічае галоўны трэнер зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская (відэа).

Паралельна ў рэжыме пераклічкі на "Мінск-Арэне" за 6 камплектаў медалёў змагаліся акрабаты. І жаночае трыа. Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч увайшлі ў гісторыю нашых Гульняў. У балансавым практыкаванні дзяўчыны заваявалі першае золата для краіны на мультыспартыўным форуме.

За дынаміку ў дзяўчын бронза. А сёння ў камбінаваным практыкаванні трыа таксама стала трэцім. І гэта, нягледзячы на праблемы. Ніжняя дзяўчына - тая, што стаіць у аснове піраміды, Вераніка Набокіна атрымала траўму пляча

Тры медалі прынесла наша пара: Артур Белякоў і Вольга Мельнік. Золата за баланс. У дынаміцы і ў камбінаваным практыкаванні  бронза.

Гэтую ноч супрацоўнікі "Мінск-Арэны" правядуць без сну. Бо за 12 гадзін спецыялістам спарткомплекса прыйдзецца скруціць дыван для мастацкай гімнастыкі, разабраць памост для акрабатыкі, выставіць батуты для скакуноў, пакласці паркет для спаборніцтваў па спартыўнай аэробіцы. Кваліфікацыі стартуюць заўтра ў 14:50.