Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы выйграла серабро

15 мая 2016

Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы выйграла серабро ў мнагабор'і на этапе Кубка свету, які праходзіць у Ташкенце. Золата заваявалі расіянкі, бронза ў каманды з Ізраіля. Перамогу ў асабістым мнагабор'і атрымала расіянка Яна Кудраўцава. Сёння будуць разыграны медалі ў асобных відах.