Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы напярэдадні заваявала золата ў групавым мнагабор'і

24 июня 2019
Гэта самы важны і прэстыжны від для грацый. Анастасія Рыбакова, Карына Ярмоленка, Арына Цыцыліна, Ганна Гайдукевіч і Ганна Швайба набралі суму 52,600 бала, апярэдзіўшы саперніц з Балгарыі і Расіі. Таксама беларускі ўзялі золата ў практыкаваннях з абручамі і булавамі. Адным з першых  гімнастак павіншаваў Кіраўнік дзяржавы. Нашым чэмпіёнам Аляксандр Лукашэнка заўсёды адрасуе цёплыя словы. За праграму з 5 мячамі прыгажуні падняліся на трэцюю прыступку п'едэстала. На працягу ўсяго дня на "Мінск-Арэне" працавала выязная студыя Агенцтва тэленавін.  Крысціне Камыш удалося запісаць эксклюзіўнае інтэрв'ю з трэнерам групавічак Таццянай Нянашавай (відэа).

Таксама нагадаем, што Кацярына Галкіна - лідар нашай каманды -  узяла бронзавую ўзнагароду ў індывідуальным мнагабор'і, а ў практыкаванні з абручом паднялася на другую прыступку п'едэстала.