Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы пачала падрыхтоўку да наступнага сезона

6 декабря 2018

Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы нязвыкла рана пачала падрыхтоўку да наступнага сезона. Прычына - ІІ Еўрапейскія гульні. На мультыспартыўным форуме ад адной краіны можа выступіць толькі адна гімнастка ў асабовым заліку. І пакуль гэта месца ў беларускай камандзе не зарэзервавана за яе лідарам - Кацярынай Галкінай.

Пераможца турніру ў Мінску аўтаматычна атрымае ліцэнзію на Алімпійскія гульні ў Токіа. Таксама квоты на галоўны старт чатырохгоддзя будуць разгуляныя на чэмпіянаце свету ў нямецкім Штутгарце.