Зборная Беларусі па хакеі заняла першае месца ў Кубку трох нацый

29 августа 2016

Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі абгуляла каманду Германіі ў рамках турніру трох нацый і заняла першае месца. Нядзельны паядынак завяршыўся з лікам 3:2. Пераможную шайбу ў складзе гаспадароў закінуў Паўловіч. Ужо 1 верасня зборная Беларусі стартуе ў алімпійскай кваліфікацыі, дзе сапернікамі нашай каманды будуць датчане, палякі і славенцы.