Зборная Беларусі па хакеі сёння выйдзе на лёд супраць Швейцарыі

9 мая 2018

Сёння чакаем спартыўнай перамогі. Зборная Беларусі па хакеі правядзе чарговы паядынак на сусветным першынстве, толькі ўжо з абноўленым трэнерскім штабам. На дацкі лёд супраць Швейцарыі наша каманда выйдзе пад кіраўніцтвам расіяніна Сяргея Пушкова. Прамая трансляцыя на "Беларусь 1" у 17:15.